Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

СТУДЭНЦТВА СУПРАЦЬ ВАЙНЫ Сёння — асноўны дзень «рэферэндуму», | БГЭУ | ИНИЦИАТИВА

СТУДЭНЦТВА СУПРАЦЬ ВАЙНЫ

Сёння — асноўны дзень «рэферэндуму», аднак усё, што адбываецца навокал, ужо даўно пытанне не толькі «рэферэндуму», гэта пытанне лёсу краіны.

Нашыя студэнты могуць быць адпраўленыя ўжо заўтра на вайну супраць свабоднага народу Украіны. З нашай тэрыторыі адпраўляецца тэхніка і войскі. Мы павінны выказаць пратэст.

Выходзьце сёння а 14:00 да выбарчых участкаў, скарыстайце чэргі і наведванне ўчастка як падставу сабрацца на вуліцы,

Калі вы зайшлі на ўчастак — стаўце два крыжы ў бюлетэні ці пішыце замашыстым почыркам «НЕ — ВАЙНЕ!» і апускайце яго ў урну,

Пераходзьце на беларускую мову ў сацыяльных сетках, у публічных месцах, у асабістай камунікацыі,

Выходзьце на вуліцы свайго гораду ў замежжы, будзьце смелымі і гучна кажыце пра сваю пазіцыю.

Інфармацыю пра парушэнні правоў студэнцтва падчас рэферэндуму дасылайце нам у бот: @zbsunion_bot.

На фота — прадстаўнікі і прадстаўніцы Сакратарыята ЗБС, якія выйшлі 24 лютага на антываенныя маршы.

Іншага шанцу можа не быць.