Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Сяргей Ціханоўскі паведаміў, што да тых, хто піша яму лісты ў | Вольныя Баранавічы

Сяргей Ціханоўскі паведаміў, што да тых, хто піша яму лісты ў турму, пачала прыходзіць міліцыя

Палітвязень знаходзіцца ў чаканні суда ў гомельскім СІЗА-3. Адтуль ён даслаў ліст сваёй знаёмай.

«Твой ліст атрымаў. Ён першы і пакуль адзіны ў гомельскім СІЗА. Хто хоча — няхай пішуць. Але не забываюць, што пісаць палітычным у Беларусі небяспечна. Мне многія пісалі, што пасля да іх прыходзіў участковы і пытаўся: "Навошта вы пішаце?"»

Ён дадаў, што сядзіць у турме без газет, лістоў і без тэлевізара.

«Так што навінаў увогуле ня ведаю. Але дагэтуль былі толькі жахлівыя. Ужо ведаю пра самалёт. Такое адчуванне, што нехта хоча закапаць Беларусь сваімі рукамі. Веру ў лепшае»

Падтрымаць Сяргея:
- СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Сяргей Леанідавіч Ціханоўскі
Напісаць анлайн bit.ly/3jwJMLn