2021-05-21 11:44:26
10 дзён таму адбыўся пажар у старажытным будслаўскім касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, у якім знаходзіцца важная для беларускіх каталікоў святыня – цудадзейны абраз Божай Маці.
Дзеля аднаўлення касцёла былі адкрытыя дабрачынныя рахункі, а на месца выехалі валанцёры. BOBR.BY паразмаўляў з адным іх – бабруйчанінам Канстанцінам Грахавым, які выправіўся ў Будслаў разам з сябрам Яўгенам Чумаковым:
"Па прыездзе мы зразумелі, што асноўны кавалак працы лёг на прамысловых альпіністаў, ім трэба было здымаць абгарэлыя рэшткі даху ды кідаць уніз. А мы з іншымі валанцёрамі пераносілі іх: драўляныя рэшткі асобна складалі, яны пасля пойдуць на дровы, і асобна медзь. Зараз я бачу, што спатрэбяцца валанцёры, каб адмываць падлогу ў касцёле. Працы, безумоўна, там яшчэ вельмі шмат.
Чым могуць дапамагчы беларусы? Малітвай. А таксама грашыма, бо кожны рубель пойдзе на карысць. Каталіцкая царква амаль не спансуецца. Святары, манахі – усё робяць самі, па ўсім свеце шукаюць дапамогу. Цэнтралізаванай дапамогі, а таму і актыўнай будоўлі новых касцёлаў – няма".
Падрабязней: https://bobr.by/news/city/177682
104 views08:44