Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

БНТУ 97%

Логотип телеграм канала @bntu97 — БНТУ 97% Б
Логотип телеграм канала @bntu97 — БНТУ 97%
Адрес канала: @bntu97
Категории: Политика
Язык: Русский
Количество подписчиков: 402
Описание канала:

Наш чат — https://t.me/bntu97chat
Сообщить новость или присоединиться к команде стачкома — https://t.me/bntu97_bot
Наш инстаграм — https://instagram.com/bntu97

Рейтинги и Отзывы

5.00

2 отзыва

Оценить канал bntu97 и оставить отзыв — могут только зарегестрированные пользователи. Все отзывы проходят модерацию.

5 звезд

2

4 звезд

0

3 звезд

0

2 звезд

0

1 звезд

0


Последние сообщения 2

2022-02-21 18:10:39 ​​ З Днём Роднай Мовы

Рэпрэсіі не супыняюцца ўжо ня першае стагодзьдзе, але кожны раз ёсьць людзі, гатовыя змагацца за беларускую мову, якая з’яўляецца для іх ня проста сродкам камунікацыі, а чымсьці большым. Наша задача — зразумець каштоўнасьць беларускай мовы і скончыць нарэшце тое, што пачалі нашыя продкі шмат год таму. Пакуль мы ня будзьма разумець каштоўнасьць роднай мовы — мы ня будзьма паўнавартасна шанаваць нашу дзяржаўнасьць і сувэрэнітэт.

Я — беларускі студэнт 1884
Я вучуся ў Віленскім настаўніцкім інстытуце. З маімі аднадумцамі я зьбіраў рукапісную беларускую літаратуру. Расейскія ўлады папярэджвалі нас, каб мы спынілі сваю актыўнасць. Мяне адаслалі ў дысцыплінарны батальён за беларускую нацыянальную дзейнасьць.

Я — беларускі мовазнаўца 1930
Чалец правапіснай камісыі. У складзе яе я працаваў над рэформамі сучаснага беларускага правапісу. За гэту дзейнасьць я быў абвінавачаны ў “нацдэмаўшчыне”, арыштаваны і загінуў у лагеры ад нясьцерпных варункаў.

Я — беларускі паэт 1937
Я даволі малады, але ўжо шмат людзей адзначаюць мой талент. Я быў растраляны разам з маімі паплечнікамі. Адзінае мае злачынства было ў тым, што я прысьвячаў свае творы Беларусі й пісаў на сваёй роднай мове.

Я — беларускі студэнт 1969
Я змагаўся за выкладаньне на беларускай мове ва ўнівэрсытэце. Усё гэта адбывалася на фоне інтэнсыўнай палітыцы русыфікацыі Беларусі. За маю дзейнасьць я быў пазбаўлены магчымасьці вучыцца ў сваёй навучальнай установе.

Я — беларус 2020
Я зычу свабоду й шчасьце сваёй Радзіме, таму выйшаў на вуліцу іх здабываць. Я быў затрыманы, на маім лбу намалявалі крыж, бо я размаўляў на беларускай мове. Пазьней стала зразумела, што “крыжаваных” пратэстоўцаў зьбівалі значна жарсьцей.

Спадарства, шануйце родную мову і размаўляйце на ёй. Беларусь пачынаецца з кожнага з нас!
Стачкамы БДУІР, БДМУ
і БНТУ.

«Родная мова, крыўная,
За цябе лілі кроў сыны
Псавалі цябе, катавалі ворагі,
А ты, як жыла, так й жывеш на Зямлі»
— Алесь Гарадзенскі.
#тыдзеньмовы2022
68 views15:10
Открыть/Комментировать
2022-02-20 19:47:09 ​​Ці ведаеце вы штосьці пра беларускае кіно? Правярайце сябе

Кіно
— гэта люстэрка, якое трэба час ад часу «падносіць» грамадству, каб яно карэкціравала сваё аблічча да лепшага.

Днём беларускага кіно 17 снежня афіцыйна прызналі ў 1994 годзе, але яго гісторыя пачалася яшчэ ў колішняй новастворанай Краіне Саветаў: у гэты дзень у 1924-м адкрылі ўстанову па справах кінематаграфіі «Белдзяржкіно», пазней пераўтвораную ў кінастудыю «Беларусьфільм».

Першы перспектыўны план вытворчасці беларускіх мастацкіх фільмаў, які быў складзены літаральна праз некалькі дзён пасля пачатку працы ўпраўлення «Белдзяржкіно», адкрываўся (пад нумарам 1) праектам «Кастусь Каліноўскі» пра народнага героя, што было зусім натуральна: станаўленне беларускага кіно адбывалася ва ўмовах нацыянальнага адраджэння.

Самым паспяховым у пракаце за ўсю гісторыю беларускага кіно быў фільм Валерыя Рыбарава «Мяне завуць Арлекіна», "Беларускія ўікенды" і кампаніі "Кінаконг". Пакуль гэта адзіны ў краіне праект, які займаецца прафесійнай агучкай кіно на беларускую мову.

Апошнім часам нашы рэжысёры прыязджаюць радзей, а ўласныя праекты Кінастудыі хоць і выходзяць, але нават у Нацыянальным кінапракаце асаблівага поспеху не маюць.

Адметна, што сення на беларускую мову перакладаюць нават анімэ. Таму ўсе, хто любіць яго глядзець і хоча пашырыць слоўнікавы запас — пераходзіце па спасылцы https://anibel.net
299 views16:47
Открыть/Комментировать
2022-02-19 21:24:15
375 views18:24
Открыть/Комментировать
2022-02-19 19:40:25 ​​Сення шосты дзень нашага тыдня роднай мовы. Распавядаем пра беларускую мову ў адукацыі

Першае масавае школьніцтва беларускай мовы адбылося ў перыяд Першай сусветнай вайны на акупаванай немцамі тэрыторыі. Было адкрыта некалькі сотняў школ, дзе можна было вучыцца на роднай мове.

У Савецкай Беларусі нацыянальнае навучанне прыйшлося на перыяд беларусізацыі ў 20-я гады.

Але праз нядоўгі час палітыка ўладаў памянялася. Замест таго, каб выкарыстоўваць і паважаць родную мову, улады пачалі ліквідаваць беларускае навучанне. У выніку, пад канец існавання БССР большасць беларусаў стала расейскамоўнымі.

У 91-95х гадах мінулага стагоддзя адбыўся выбух беларускай мовы. Родная мова стала папулярызавацца ў сценах універсітэтаў. У сувязі з гэтым стала з'яўляцца больш беларускамоўных школ, бо з'явілася магчымасць працягваць навучанне на беларускай мове. БНТУ не было выключэннем, гэтаму ёсць доказ у выглядзе старых брашур.

Калі да ўлады прыйшоў Лукашэнка, падручнікі сталі мяняцца, паступова знікалі аўтары, якія лічыліся падазронымі. На жаль, родная мова стала выкладацца як «замежная» мова. Сітуацыя ў сценах школ і ўніверсітэтаў аднолькавая. У БНТУ на дадзены момант выкладае на беларускай мове мізэрная колькасць выкладчыкаў.

З-за таго, што на роднай мове практычна не навучаюць у навучальных установах, мы і маем такі маленькіх працэнт беларускамоўных людзей. Але мы спадзяемся, што, калі кожны з нас пачне паглыблена вывучаць беларускую мову, то яе адражэнне ў адукацыі мае месца быць.


А як вы лічыце: ці трэба паступова ўвадзіць беларускую мову ў адукацыю?
287 views16:40
Открыть/Комментировать
2022-02-18 21:11:00 БНТУ апусціўся ў сусветным рэйтынгу ўніверсітэтаў на 507 пазіцый

Цяпер універсітэт займае 3376 месца ў рэйтынгу Webometrics Ranking of World Universities 2022. Яшчэ летась БНТУ займаў 2955 месца.

Як вы лічыце, ці заслугоўвае БНТУ такое месца ў сусветным рэйтынгу?
249 views18:11
Открыть/Комментировать
2022-02-18 15:41:02
303 viewsedited  12:41
Открыть/Комментировать
2022-02-17 18:57:30
Палітзняволены студэнт БНТУ Мікіта Емельянаў трымае галадоўку ўжо 14 дзень

Як паведамляе Радыё Свабода, Мікіта пачаў «сухую галадоўку» 3 лютага. Праз дзесяць дзён ён пачаў піць ваду, бо ягоны стан моцна пагоршыўся.

Былы студэнт БНТУ не прымае ежу дагэтуль. Так ён пратэстуе супраць кепскага стаўленьня да яго, бо з 18 студзеня яго ўтрымліваюць ў штрафным ізалятары.

Нагадаем, што палітвязень знаходзіцца ў турме з 2019 года, тады ен был пакараны 4 гадамі зняволення. Зараз Мікіце пагражае яшчэ два гады пазбаўленьня волі на дадатак да неадбытага ім тэрміну.

Падрымайце нашага студэнта і дашліце яму ліст:

Емельянаву Мікіце Ўладзіміравічу
г. Магілёў, вул. Крупской, 99А. 212011
333 views15:57
Открыть/Комментировать
2022-02-17 15:49:20 ​​Тарашкевіца і наркамаўка. Распавядаем пра правапісы беларускай мовы

Беларускую граматыку часьцей за ўсё размежаваюць на Акадэмічны правапіс (мае походжаньне ад наркамаўкі) і Клясічны правапіс (тарашкевіца). Чым адрозьніваецца адзін ад аднаго?

Акадэмічнаму правапісу беларусаў вучаць у школах, таму зь ім вы хутчэй за ўсё знаёмы. Зусім іншая справа ідзе з клясічным. Калі зьвярнуцца да гісторыі, высьветліцца, што тая самая наркамаўка была створана ў умовах жорсткіх рэпрэсій савецкай улады, што захапіла тагачасную Беларусь. Палітыка русіфікацыі, відавочна, кранула й моўны аспэкт, штучна, ненатуральна й прымусова набліжаючы яе да расейскай, пачынаючы з рэформы 1933-га року, чаго нельга казаць пра тарашкевіцу, што зьяўляецца больш адпаведнай нашай мовы, нашай культуры.

Пройдземся па некалькіх асноўных момантах:

Асімілятыўная мяккасьць:
з’езд і раз’ём на тарашкевіцы ператвараюцца ў зьезд і разьём, а снег і насенне — у сьнег і насеньне.

Часьціца не і прыназоўнік без перад націскам мяняюцца на ня й бяз.
Напрыклад, не веру, без насня веру, бяз нас.

Прыстаўныя в і г ужываюцца больш шырока, асабліва ў запазычаннях: Орша, істэрыкаВорша, гістэрыка.

У клясічным правапісу існуе вялікая літара Ў: да Ўльляны, ва Ўругваі.

Асіміляцыя зычных у зваротных формах дзеяслова перадаецца на пісьме: мыешся, збіраешсямыесься, зьбіраесься.

Канцавыя фарманты назоўнікаў:
Вымаўляецца і пішацца: Слуцк, Полацк, метр, літрСлуцак, Полацак, метар, літар.

У беларускай мове існуе лацінскі альфабэт і суадносны яму правапіс, які таксама можна падзяліць на акадэмічны й клясічны. Акадэмічную лацінку вы можаце пабачыць у мэтру пад назвамі станцый і на іншых інфармацыйных указальніках Менску. Клясічная жа займае ў гісторыі Беларусі ня меншае, а, хутчэй за ўсё, нават большае месца, чым кірыліца. Яе нават справядліва прыроўніваюць да аднаго з сымбаляў змаганьня нашых продкаў за незалежнасьць і нашую самасьвядомасьць.

Вось прыклад тэксту на лацінке, які ўзяты з ўрыўка Васільля Быкава "На чорных лядах":
...Nikoli jana[biełaruś] nia budzie ni volnaju, ni ščaślivaju, pakul nia skinie z dušy pryhon maskala. Apynucca pamiž Rasiejaj i Polščaj — usio roŭna što pamiž kuvałdaj i mołatam, jaki bje metadyčna, mahutna, biaźlitasna. Ništo nie stryvaje tych žachlivych udaraŭ. Pakul bje mołat i reža hałovy sierp...

Для тых каму цікава клясічная лацінка:

Альфабэт, літары й гукі https://knihi.com/storage/padrucnik/alfabet.htm

Канвертар кірыліцы ў лацінку https://baltoslav.eu/lat/index.php?mova=by

А якім правапісам карыстаецеся вы?
331 views12:49
Открыть/Комментировать
2022-02-16 19:23:04
Нашы падпісчыкі паведамляюць аб тым, што студэнтаў, якія жывуць у інтэрнатах БНТУ, прымушаюць галасаваць на «рэферэндуме», які пройдзе 27 лютага. Калі студэнты не прагаласуюць - іх чакаюць «наступствы». Але калі ўсе студэнты ў групе прагаласавалі, то ім абяцаюць даць выхадныя з чацвярга па суботу.

Ці ёсць такое на вашым факультэце? Паведамляйце ў наш бот @bntu97_bot
454 viewsedited  16:23
Открыть/Комментировать
2022-02-16 15:21:06
Ведай нашых! Распавядаем пра беларускіх музыкаў

Працягваем наш тыдзень роднай мовы і сення прысвячаем пост беларускім спевакам і гуртам. Трохі пра ніх — на карцінках вышэй.

Ці ведаеце вы кагосьці? Таксама пішыце ў каментары сваіх улюбёных беларускіх музыкаў, якія не патрапілі у наш спіс.
795 views12:21
Открыть/Комментировать