Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Тэлеграм-канал брэсцкага гарадскога часопіса 'Бінокль' — усё. | BGmedia: новости – 2023

Тэлеграм-канал брэсцкага гарадскога часопіса "Бінокль" — усё. Назва змененая на "Брест Live", усе ранейшыя посты выдаленыя, а на іх месцы — перадрук міліцэйскага прэс-рэліза пра забойства з дапамогай двух малаткоў.

"Бінокль" быў гарадскім лайфстайл-выданнем. Улетку і ўвосень 2020 года журналісты сайта асвятлялі пратэсты. А ў студзені 2021-га рэдакцыю пачалі цягаць на допыты. З таго часу не працуюць ні сайт, ні тэлеграм-канал, у якім на піку было 22 тысячы падпісчыкаў.