Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Беларусь, протесты, 14 мая. Кратко: перахоп павестцы і боль бі | Беларусь. Хроники победы

Беларусь, протесты, 14 мая.
Кратко: перахоп павестцы і боль бізнесоўцаў; косяки в пропаганде; «дело студентов»; Светлана в Греции; Белстат соврамши; эка номика! Мадуро не вечен; хто можа быць бацькам?
Подробности.
Ну што ж, атрымалася. Гісторыя з грашыма для ветэранаў, потым з ахвяраваннем для Будслаўскага касцёла — прыклады таго, як мы перахопліваем павестку. Спачатку пратэстныя каналы падымаюць шум, пачынаюць збор сродкаў — і толькі потым далучаецца “дзяржава” ды яе “карманныя” бізнесоўцы. Гэта сапраўды турбуе “улады”. Сам былы прэзідэнт пра гэта гаворыць. Сёння ён лаяўся на беларусаў, што без загаду прыняліся дапамагаць адбудоўваць касцёл. Маўляў, ветэранам грошы збіралі, і дзе яны? Насамрэч, грошы на ветэранаў яшчэ працягваюць збіраць. TUT.BY высветліў, што там і як: https://finance.tut.by/news730366.html
Дарэчы, Саня, пакуль лаяўся, пераблытаў усё, што можна. Прапанаваў, напрыклад, пералічваць грошы не ў Польшчу, а на адмысловы рахунак храма. Саня, людзі так і робяць! Грошы преалічваюць на рахункі дабрачыннага каталіцкага таварыства “Карытас” ды непасрэдна на рахунак парафіі касцёла ў Будславе.
Чаму гэта важна? Мы прайграем “уладзе” усюды, дзе трэба некага адмутузіць ці забіць. Але канструктыў у нас атрымоўваецца лепей. Настолькі лепей, што “улада” ВЫМУШАНА даганяць.
Што рабіць? Больш канструктыву! Больш пазітыўнага ціску! І аднавім адчуванне “Мы разам, нас многа, за намі перамога”, і добрыя справы зробім. І “дзяржаву” будзем вымушаць гэтыя справы рабіць.
Асабліва прыемна тое, што адзін з “прыдворных” бізнесоўцаў, Машэнскі, не проста ахвяраваў вялікую суму на касцёл, але і вельмі нервуецца, калі гэта “не так” абмяркоўваюць у сацсетках. Мая суаўтарка Жэня таксама нешта пра гэта напісала. Імгненна падцягнуліся боты (ах, якая цудоўная гульня словаў на беларускай!) ды тролі, што прыняліся разважаць, які добры чалавек Машэнскі. І ў Бярэсці 10 жніўня марозіва АМАПу ён не прывозіў! І нешта пачаў выпускаць бела-чырвонае. І на беларускай мове. Нават жонка Машэнскага падключылася…
Чаму гэта важна? Не буду далучацца да спрэчкі, добры чалавек Машэнскі ці не. Высакамаральны ці just business. Не гэта галоўнае. Галоўнае, што бізнесоўцам выгадна сябраваць з пратэстам. Падлізацца. Прадэманстраваць нешта бела-краснае на роднай мове. І яшчэ важна, што “унутраныя санкцыі” працуюць. Інакш халеры б Машэнскі нерваваўся ды башляў за ботаў.
Што рабіць? Не забывацца карыстацца “Крамаю”. І нагадваць бізнесоўцам усіх калібраў, што ябацькі ім касу не зробяць.
==
Ну что ж, получилось. История с деньгами для ветеранов, потом с пожертвованиями для Будславского костела — примеры того, как мы перехватываем повестку. Сначала протестные каналы поднимают шум, начинают сбор средств — и только потом подключается «государство» и его «карманные» бизнесмены. Это действительно волнует «власти». Сам бывший президент про это говорит. Сегодня он ругался на беларусов, которые без приказа принялись помогать отстроить костел. Мол, ветеранам деньги собрали, и где они? На самом деле, деньги для ветеранов еще продолжают собирать. TUT.BY разобрался, что там и как: https://finance.tut.by/news730366.html
Кстати, Саня, пока ругался, перепутал всё, что можно. Предлагал, например, перечислять деньги не в Польшу, а на специальный счет храма. Саня, люди так и делают! Деньги перечисляют на счета благотворительного католического общества «Каритас» и непосредственно прихода храма в Будславе.
Почему это важно? Мы проигрываем «власти» везде, где нужно кого-нибудь отмутузить или убить. Но конструктив у нас получается лучше. Настолько лучше, что «власть» ВЫНУЖДЕНА догонять.
Что делать? Больше конструктива! Больше позитивного давления! И восстановим ощущение «Мы разам, нас многа, за намі перамога», и добрые дела сделаем. И «государство» будем заставлять эти дела делать.