Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

​​,,Тым, чым ёсць глыбока схаваныя гранітныя падмуркі для буды | Беларуское мнение

​​,,Тым, чым ёсць глыбока схаваныя гранітныя падмуркі для будынка, тым у нас для патрыятызму прадстаўнікоў і абаронцаў краю ёсць пачуццё тутэйшасці. Яно выяўляе сардэчную повязь з зямлёй, яе тысячагадовай гісторыяй, пахаваным тут прахам продкаў. Яно ўтрымлівае жывую сувязь з мільёнамі мясцовага люду; яно сцвярджае, што мы тут пачуваемся з тых часоў, у якія толькі сягае памяць, сваімі – тымі, хто амаль зросся з зямлёй, не прыхаднямі, а спадкаемцамі. Без гэтага пачуцця мы, шляхта Літвы і Беларусі, лёгка паддаліся б выкараненню цягам апошніх чатырохсот гадоў і шукалі б святлейшага неба ў Кароне, за Бугам і Нёманам, або прамянялі б родную зямлю на звонкі метал. Нашая “тутэйшасць”, што бараніла і бароніць нас ад падобных крокаў – гэта дабрачыннае і падставовае пачуццё, і нам нельга страціць гэтага рэальнага падмурку нашага патрыятызму. Заснаваны на гэтым пачуцці грамадскі будынак не змяце ніякі вецер, ды і ніхто не паставіць тут новай трывалай пабудовы без гэтай падваліны. І толькі так разумее сваю “тутэйшасць” адукаваны чалавек нашага грамадства, калі робіць акцэнт на сваю прывязанасць да нашага краю ў параўнанні з іншымі часткамі нашай даўняй адзінай дзяржавы.,,

Канстанцыя Скірмунт.1905г.

@belmne