Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Беларусы Грузии / BY in Georgia

Логотип телеграм канала @belgeorgia — Беларусы Грузии / BY in Georgia Б
Логотип телеграм канала @belgeorgia — Беларусы Грузии / BY in Georgia
Адрес канала: @belgeorgia
Категории: Путешествия
Язык: Русский
Количество подписчиков: 3.21K
Описание канала:

Канал створаны як інфацэнтр для Беларусаў, якія пераязджаюць ці ўжо пераехалі ў Грузію.
Па пытаннях рэклямы пісаць @CarloSerhio
Зваротная сувязь @CarloSerhio

Рейтинги и Отзывы

1.50

2 отзыва

Оценить канал belgeorgia и оставить отзыв — могут только зарегестрированные пользователи. Все отзывы проходят модерацию.

5 звезд

0

4 звезд

0

3 звезд

0

2 звезд

1

1 звезд

1


Последние сообщения 3

2022-06-21 18:05:23 Казка пра Іскрыначку.

Запалілася вогнішча вялікае ды нарадзілася з яго шмат іскрыначак маленькіх. Паляцела адна іскрыначка па свеце блукаць. Ляціць яна й бачыць, як плача хлопчык маленькі.

— Чаму ты плачаш? — пытаецца іскрыначка.
— Тата мой пакутуе, — адказвае хлопчык. — З-за чаго? — пытаецца іскрыначка.
— З-за таго, што чалавек годны.
— А дзе той, з-за каго ён пакутуе, а ты плачаш? — пытаецца іскрыначка.
— А вунь там, — сказаў хлопчык ды махнуў рукой у бок сонца.

Паляцела далей іскрыначка ды бачыць як плача дзяўчына прыгожая.
— Чаму плачаш, дзяўчына? — пытае яна.
— Каханы мой пакутуе, — адказвае дзяўчына.
— З-за чаго ён пакутуе? — пытаецца іскрыначка.
— З-за таго, што сумленне мае.
— А дзе той, з-за каго ён пакутуе?
— А вунь там, — махнула рукой на ўсход дзяўчынка.

Ляціць далей іскрыначка ды бачыць, як дзядуля старэнькі плача.
— Чаму ты плачаш? — пытаецца іскрыначка.
— Таму што дачурачка мая пакутуе, — адказвае дзядуля.
— А чаму яна пакутуе? —
— Таму, што здраджваць не жадае.
— А дзе той, з-за каго яна пакутуе? — запыталася іскрыначка.
— А вунь там, — сказаў дзядуля ды махнуў рукой у напрамку ўсходу.

Паляцела туды іскрыначка ды спаліла наху ўшчэнт у Драздах рэзідэнцыю ды разам з гаспадаром.

Вось і шчасцейка было ў дзяўчыначкі з яе каханым, ды ў хлопчыка з татам, ды ў дзядулі з дачкою!

Каб знайсці і нам іскрыначку гэтую... Ці то мабыць самім яе высячы?...
1.8K views15:05
Открыть/Комментировать
2022-06-21 13:36:53 ОБМЕН КРИПТОВАЛЮТЫ В ГРУЗИИ


RavestagBot - это удобный и автоматизированный сервис по обмену криптовалюты, где вы можете осуществить сделку по купле или продаже криптовалюты.

Почему наши клиенты выбирают именно нас?

Компания Ravestag предоставляет услуги по обмену криптовалюты, на протяжении 5 лет, а так же, имеет 100% репутацию сделок на LocalBitcoins.
Официальный статус обмена;
Удобный график работы, — с 12:00 до 20:00 (каждый день);
Комфортабельные и приятные на вид офисы, в центре Тбилиси и Батуми, с приятной атмосферой, а так же, с прохладительными и горячими напитками;
Доброжелательный и открытый к полезным диалогам коллектив;
Партнерская программа.

Будем рады встрече, в одном из наших офисов

Tbilisi, Tamar Chovelidze 8
Batumi, Noe Zhordania 24

А так же, по любым вопросам, просим обращаться в нашу поддержку @ravestag_support
1.5K views10:36
Открыть/Комментировать
2022-06-20 22:56:32
КУПАЛЛЕ Ў ТБІЛІСІ
Запрашаем прыняць удзел у традыцыйным Купаллі на беразе Тбіліскага мора.

Дата: 25 –26 чэрвеня (ноч з суботы на нядзелю)
Час: 16.00 25 чэрвеня (пачатак, збор удзельнікаў) – прыкладна 6.00 26 чэрвеня (сняданак і ад’езд)
Месца: тут

Купалле – адно з важнейшых каляндарных святаў беларусаў, прымеркаванае да летняга сонцастаяння. Мы распачнем падрыхтоўку бліжэй да вечара ў суботу. Абрад пачнецца з захадам сонца, а скончыцца на яго ўзыходзе агульным сняданакам.

У Купальскую ноч нас чакаюць карагоды, гульні, танцы і канешне ж спевы. Увесь абрад суправаджаецца адпаведнымі спевамі. Таксама зварым і пачастуемся традыцыйнымі купальскімі крупнікам і сырам.
Хлопцы, захапіце з сабой па бутэльцы гарэлкі на крупнік. Дзяўчаты – тварог і/ці малако на сыр.
Усім трэба ўзяць цёплую вопратку і ўласны шматразовы кубак. Абутак лепш абіраць закрыты - навокал шмат калючак.

Рэгістрацыя і падрабязнасці ў гугл-форме

Таму, хто дапаможа з дастаўкай дроў, і бязмежны рэспект.

Да сустрэчы на Купаллі!
880 views19:56
Открыть/Комментировать
2022-06-20 19:47:01
Беларуская Chatka запрашае на VR-вечарыну!

Вас чакае VR-гульня "Keep talking and nobody explore" па-беларуску, настолкі і цудоўная кампанія) Інструкцыя тут.

Калi: аўторак 21.06
Час: пачатак а 19:00
Дзе: госцікі да Івана, Kumisi st., Стары горад, дакладны адрас ў запрашэннях.

Запіс па спасылцы. Уваход вольны.

Да сустрэчы на вечарыне!
1.3K views16:47
Открыть/Комментировать
2022-06-20 18:58:35 Бывае, што рэвалюцыя амаль згасне, але потым зноў разгараецца.
Цяпер, хіба не такая сітуацыя? Лаві момант разам з Гусём!



1.3K views15:58
Открыть/Комментировать
2022-06-20 13:14:11
Беларуская Chatka і Буслік Хаб запрашаюць вас на прагляд спэктаклю “Тутэйшыя” ад незалежнай тэатральнай групы «Купалаўцы»!

Гэта актуальнае сёньняшнім падзеям "Купалаўскае" перасэнсаваньне сатырычнай трагікамэдыі Янкі Купалы ў пастаноўцы Мікалая Пінігіна. Прэм’ера спэктаклю плянавалась у верасьні 2020 году, калі тэатар меўся ўрачыста адзначыць сваё стагодзьдзе. Але 26 жніўня большая частка трупы звольнілася ў знак салідарнасьці зь людзьмі, якія выйшлі на пратэсты супраць гвалту й беззаконьня ў Беларусі.

"Для мяне гэта найлепшая пʼеса Купалы. Самая сурʼёзная, самая грунтоўная і самая сучасная. Бо мы ня будзем памежжам паміж лацінскай культурай і візантыйскай". Мікалай Панігін.

“Тутэйшыя” – гэта спэктакль-разважаньне пра тое, хто мы, дзе мы былі і дзе знаходзімся зараз. Сёньня многія шукаюць тую нацыянальную ідэю, якая аб’яднае ўсіх. Калі вы таксама ў гэткім пошуку, то пачынаць варта з “Тутэйшых”.

24 чэрвеня а 19-й гадзіне.
Рэгістрацыя на прагляд тут Уваход данэйшн.
1.5K views10:14
Открыть/Комментировать
2022-06-20 12:03:59 Трэцяя сустрэча Тбіліскага клуба беларускамоўнай практыкі і нэтворкінгу


Калі: у гэтую сераду 22 чэрвеня 19:00 да 21:00
Дзе: 500 метраў ад метро "Плошча Свабоды (разашлём адрэсу ў асабістыя)
Хто: Удзельнікі 18+, якія шукаюць новых сацыяльных сувязяў, а таксама жадаюць практыкаваць беларускую мову.
Колькі каштуе: уваход вольны. Можна прынесці штосьці да гарбаты

Дэталі: праграма сустрэчы

Што вас чакае:

Камунікацыя на асабістыя тэмы ў вузкім коле суразмоўцаў. Мінулым разам мы абмяркоўвалі пытанні кшталту “Калі б вы маглі выбіраць эпоху, у якой жыць, якая падышла б вам лепш за ўсіх?” ды “У якім кірунку рухаецца сучаснае грамадства?”
Некалькі ратацый суразмоўцаў: праз пэўны час малыя групы фармуюцца наноў. Так вы не засумуеце і пазнаёміцеся з большай колькасцю людзей.
Зваротная сувязь ад вашых суразмоўцаў пра тое, як яны успрынялі вас і вашыя словы. Мы зробім гэта з дапамогай тэгаў з малярнай ленты. Пабачыце

Рэгістрацыя ў гугл-форме
1.5K views09:03
Открыть/Комментировать
2022-06-18 17:04:41 CRRC-Georgia, даследчы цэнтр у Тбілісі, сумесна з Нямецкай эканамічнай групай (GET) праводзіць даследаванне нядаўніх мігрантаў у Грузіі. Даследаванне накіравана на разуменне патрэб мігрантаў, і яго вынікі дапамогуць уладам у Грузіі распрацаваць палітыку, накіраваную на задавальненне запатрабаванняў нядаўніх мігрантаў.

https://dd.crrc.ge/-/single/OvCS8cOHhveinWmoZiHsYKcgwklHQcm?st=vs93DczFC7qea9JN$2qFGJVGt3emQtkbWkROgcXscrRveE7!ECBYs4rc3gh9q6hj

Калі ласка да аптынкі трэба каб вы прыехалі ў Грузію ў 2022 годзе.
1.4K viewsedited  14:04
Открыть/Комментировать
2022-06-17 20:41:54 "Час мовы"
Сябры, вельмі важны тэкст, знайдзіце калі ласка магчымасць прачытаць


Усё часцей чуюцца словы пра тое, што беларусаў не паважаюць. Што з герояў мірнага пратэсту, якімі так захапляліся ў Эўропе мы ў адзін момант пераўтварыліся ва ўдзельнікаў ваеннай агрэссіі, якім ня тое што не жадаюць дапамагаць , а нават забараняюць уезд у тыя самыя Эўрапейскія краіны. Кажуць што мы нясправядліва пакрыўджаны, што нас ніхто не разумее ды ня паважае.
Мабыць яно ўсё так і ёсць. Але вось якое пытанне. А мы самі сябе паважаем? Паважаем сябе як нацыю? Сваю мову, культуру, гісторыю, сваіх дзеячаў? Адказ відавочны.
Пра мову ўжо шмат чаго пісалі. Невялічкі прагрэс ёсць але большасць як і раней размаўляе па расейску. І часта да прапановы пачынаць хоць крыху ужываць мову ставяцца з непрыхаванай агрэсіяй.
З культурай тое самае. Большасць ня ведае беларускіх культурных дзеячаў. Возьмем напрыклад сучасную літаратуру. Больш меньш людзі ведаюць пра Бахарэвіча ды Марціновіча. Але тый жа Гапееў гэта ўжо занадта. Большасць пра яго нават ня чула. І стаўленне як заўсёды. Беларускае? Ай, ну значыцца не цікавае, ня моднае, правінцыйнае. А што наконт літаратуры мінулага. А там яшчэ горш. Хто ў нас паэт нумар адзін? Ну зразумела Пушкін. "Я вас любил, любовь ещё быть может".
Гэта мы ведаем. А ці ведаем "Сярод маны сярод насмешкаў знак нейкі тулячы к грудзям?". Гэта ўжо не. Зразумела. Гэта ж не "нашае ўсё Пушкін". Гэта наўпрост Купала. Але калі б усе з дзяцінства ведалі гэты ды іншыя яго вершы дык мабыць і не апынуліся б зараз у такой сітуацыі. Але ж гэта беларускае. Яно ж ня моднае, правінцыйнае.
Ну даволі пра літаратуру. Трэба бліжэй да народу. Завітаем да яго праз інтэрнэт і паглядзім чыі меркаванні ў нас самыя важныя для палітызаваных беларусаў. Мабыць Карбалевіч ці Вусаў, якія амаль ніколі не памыляюцца ў сваіх разважаннях-прагнозах? Мабыць разумныя Шрайбман ці Чалы? Не. Усіх цікавіць што скажа спадар Кац ці спадарыня Шульман. Навошта нам меркаванні сваіх экспертаў, якія ўсё жыццё пражылі ў Беларусі і на 100% разумеюць нашыя рэаліі? Зусім ня трэба. Гэта ж беларускае, яно не цікавае, не моднае.
Ды ўвогуле стаміўся пісаць. Трэба пад’есці. Куды схадзіць? Мабыць які дранік з’есці? Ай не. Я ж ня саўгаснік нейкі. Хто яшчэ ў беларускае кафэ пойдзе. Ну толькі шчэ змагар недабіты мабыць які. А мы пойдзем замовім пасту, ці місо, ці сушы, ці што заўгодна або модна. Верашчака кажыце? Нават ня чулі. Дайце рызотта.
І вось пытанне. Як да нас павінны ставіцца астатнія калі мы самі зневажаем усё сваё? Спачатку нам трэба навучыцца паважаць саміх сябе. Сваю нацыю, мову ды культуру. А пасля гэтага ўжо патрабаваць каб іншыя ставіліся да нас з павагай. Дык давайце будзем беларусамі, будзем ведаць сваё мінулае, будзем ганарыцца нашымі годнымі людзьмі, будзем карыстацца роднай мовай. Давайце будзем нацыяй. Жыве Беларусь!
2.8K views17:41
Открыть/Комментировать
2022-06-17 19:48:25 Добры вечар сябры!
Традыцыйнае відэа па пятніцах!

Нядаўна мы пісалі пра цясніну Трусо і паказвалі фатаграфіі, а сёння прыйшоў час відэа з гэтых цудоўных месцаў. Бяздоннае мінеральнае возера, крыніцы, закінутыя вёскі Кэтрысі і Абано, і вядома ж крэпасць Закагоры.
Прыемнага прагляду!



212 views16:48
Открыть/Комментировать