Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Сябры, літаратурны клюб запрашае на трэцюю сустрэчу 2 верасьня | Беларусы Грузии / BY in Georgia

Сябры, літаратурны клюб запрашае на трэцюю сустрэчу 2 верасьня а 19-й гадзіне. Мы завершылі кароткае знаёмства з апошнімі творамі Быкава і крочым далей. На гэты раз засяродзім увагу на перакладах замежнай літаратуры, а дакладна на творах Эдгара Алана По – амэрыканскага аўтара, вынаходніка дэтэктыўнай навэлі (detective story) і заснавальніка жанру жахаў (horror).

Плян сустрэчы:
1. Знаёмства зь біяграфіяй пісьменьніка.
2. Абмеркаваньне твораў “Авальны партрэт”, “Анабэль Лі”, “Улялюм” (усе тры чытаюцца за гадзіну).
3. Размова пра беларускіх перакладчыкаў і ўнёсак “Нашай Нівы” у справу перакладаў.

P.S. Чытаць пажадана, але не абавязкова. Можна проста прыходзіць, слухаць ды гутарыць.

Месца: Кропка
Рэгістрацыя ў апытанцы.

Можна прыносіць печыва, будзем піць гарбату і размаўляць. Чакаем вас!