Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

#дапамога Дапамога сем'ям беларускіх добраахвотнікаў Кожны д | Приключения беларусов в Киеве

#дапамога

Дапамога сем'ям беларускіх добраахвотнікаў

Кожны дзень вайны забірае жыцці абаронцаў Украіны. Беларускія добраахвотнікі Зміцер "Ганс" Рубашэўскі, Васіль "Сябро" Парфянкоў, Вадзім "Папік" Шатроў зрабілі самы высакародны выбар з усіх магчымых: уступілі на шлях ваяроў за Свабоду. Яны марылі, каб іх дзеці жылі ў вольнай і шчаслівай краіне.
Кожны з гэтых хлопцаў быў цэлым светам для сваіх сем'яў. Цяпер гэты свет разбураны.
Дзеці Вадзіма Шатрова будуць бясконца чакаць яго ў тым самым доме, які іх бацька пайшоў абараняць.
Васіль Парфянкоў ужо не адправіцца на прагулку ў парку са сваімі цудоўнымі хлопчыкамі і дзяўчынкай.
Зміцер Рубашэўскі больш не абдыме сваю маленькую дачку.
Слоў, якія змогуць суцешыць родных і блізкіх нашых ваяраў, падабраць немагчыма.

Рэквізіты для дапамогі сям’і Змітра «Ганса» Рубашэўскага
Рахунак: 4149499155282948
Атрымальнік: Корчак Галина Іванівна

Рэквізіты для дапамогі сям’і Васіля «Сябро» Парфянкова
Рахунак: 4441114480855160 монобанк – $
4441114491083521 – еўра
IBAN: UA263226690000026209503291949
Атрымальнік: Гергель Олена Валеріївна

Рэквізіты для дапамогі сям’і Вадзіма «Папіка» Шатрова
Рахунак: 5168742729167795
Атрымальнік: Шатрова Татьяна Анатольевна