Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Беларусы Замежжа

Логотип телеграм канала @belarusy_zarubezhja — Беларусы Замежжа Б
Логотип телеграм канала @belarusy_zarubezhja — Беларусы Замежжа
Адрес канала: @belarusy_zarubezhja
Категории: Политика
Язык: Русский
Количество подписчиков: 1.89K
Описание канала:

Супольнасць беларускіх дыяспар «Беларусы Замежжа»
Прапанаваць навіну: @belarusy_zarubezhja_bot
Вышук актываў Лу і яго прыгажуноў:
@ReturnWhatStolen_bot
Далучыцца да супольнасці / чат-бот зваротнай сувязі:
@bz_support_bot

Рейтинги и Отзывы

3.67

3 отзыва

Оценить канал belarusy_zarubezhja и оставить отзыв — могут только зарегестрированные пользователи. Все отзывы проходят модерацию.

5 звезд

2

4 звезд

0

3 звезд

0

2 звезд

0

1 звезд

1


Последние сообщения 131

2021-02-05 23:41:26 Прадстаўнікі Еўрапарламента, Еўракамісіі, ЗША і краін ЕС паўдзельнічаюць у дыскусіі з беларускімі дэмакратычнымі актывістамі

Падчас Канферэнцыі салідарнасці з народам Беларусі, якая адбудзецца 6 лютага, пройдзе дыскусія на тэму «Як свет можа дапамагчы Беларусі?». На ім эксперты абмяркуюць план міжнароднай дапамогі нашай краіне ў барацьбе за свабоду. Сусветная супольнасць і, у прыватнасці, краіны-суседкі Беларусі ўжо зрабілі шмат для падтрымкі беларусаў (ініцыявалі ўвядзенне санкцый для рэжыму Лукашэнкі, увялі гуманітарныя візы, каб дапамагчы грамадзянам, што пацярпелі ад рэпрэсій, і г.д.). Што трэба рабіць далей? Адказ на гэтае пытанне будуць шукаць удзельнікі круглага стала.

У мерапрыемстве паўдзельнічаюць палітыкі, якія працуюць ў органах ЕС, прадстаўнікі ЗША і краін Еўропы, а таксама прадстаўнікі беларускай дэмакратычнай супольнасці:

Томаш Петржычэк — міністр замежных спраў Чэшскай Рэспублікі (палітык і палітолаг, актывіст Чэшскай сацыял-дэмакратычнай партыі былы намеснік міністра працы і сацыяльных спраў, былы намеснік міністра замежных спраў);

Катарына Матэрнава — Намесніца дырэктара Генеральнага дырэктарату Еўрапейскай камісіі па расшырэнні і добрасуседстве (прадстаўніца галоўнага выканаўчага органа ЕС, былая супрацоўніца Генеральнага дырэктарату Еўракамісіі па рэгіянальнай і горадабудаўнічай палітыцы, да прыходу ў Еўракамісію — супрацоўніца ураду Славакіі, Сусветнага Банка);

Павел Латушка — кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, член Прэзідыума Каардынацыйнай рады;

Франак Вячорка — дарадца Святланы Ціханоўскай;

Віёла фон Крамон-Таубадэль — член Еўрапейскага парламента (нямецкі палітык, дыпутат бундэстага ў 2009-2013, член камітэта Еўрапарламента па замежных справах).

Філіп Рыкер (па відэасувязі) — памочнік Дзяржаўнага сакратара ЗША ў Бюро еўрапейскіх і еўразіяцкіх спраў (былы пасол ЗША ў шэрагу краін, шматгадовы супрацоўнік Дзяржаўнага Дэпартамента ЗША).

Паўдзельнічаць у Канферэнцыі салідарнасці з народам Беларусі можа кожны — прамая трансляцыя пачнецца 6 лютага ў 18:00 па мінскім часе на YouTube-канале «Беларусаў Замежжа».

#StandWithBelarus
1.8K viewsedited  20:41
Открыть/Комментировать
2021-02-05 23:41:22
1.1K views20:41
Открыть/Комментировать
2021-02-05 20:26:57 Хто выступіць на анлайн-канцэрце «Жыве Беларусь!»

Ужо ў гэту суботу пройдзе вялікая Канферэнцыя салідарнасці з народам Беларусі, падчас якой прадстаўнікі дэмакратычнай супольнасці абмяркуюць план далейшых дзеянняў. Мерапрыемства завершыцца канцэртам «Жыве Беларусь!», які будзе ўяўляць сабой падборку кліпаў на песні пратэсту і салідарнасці аўтарства вядомых беларускіх выканаўцаў. Гэта тыя самыя песні, якія апошнія паўгады спявала ўся краіна — і працягвае спяваць дагэтуль: на акцыях пратэсту, дваравых сустрэчах, на кухнях і нават у турмах.

Усе артысты, творы якіх прагучаць на канцэрце, дапамагалі нам змагацца за дэмакратычныя перамены: выказваліся ў медыя, выступалі на мітынгах і дваравых сустрэчах. Частка з іх паспела пабываць у турме, частка — была вымушана з’ехаць з краіны. Але іх песні сталі сімвалам змагання за нашу свабоду.

Прамая трансляцыя Канферэнцыі салідарнасці з народам Беларусі пачнецца 6 лютага ў 18:00 па мінскім часе на YouTube-канале «Беларусаў Замежжа», пачатак канцэрту — у 22:30.

А якія песні хацелі б пачуць вы? Пішыце ў каментарыях.

#StandWithBelarus
1.2K viewsedited  17:26
Открыть/Комментировать
2021-02-05 20:26:55
1.0K views17:26
Открыть/Комментировать
2021-02-05 15:38:57 Народнае пасольства Беларусі ў Нідэрландах пачынае сваю працу. Афіцыйнае прадстаўленне ўстановы адбудзецца на Канферэнцыі салідарнасці з народам Беларусі 6 лютага.

Беларуская дыяспара ў Нідэрландах налічвае каля 600 чалавек. Цікава, што мясцовая супольнасць вяла агульную працу і да падзей лета 2020 года — яшчэ 10 гадоў таму была створана грамадская арганізацыя Open Belarus! для папулярызацыі беларускай культуры ў Нідэрландах і падтрымкі кантактаў паміж краінамі. Так, беларусы галандзіі праводзілі культурныя мерапрыемствы і лекцыі як для галандцаў, так і для сваіх суайчыннікаў.

З пачатку лета дыяспара правяла 43 вулічныя акцыі салідарнасці з народам Беларусі. Самыя масавыя прайшлі ў Гаазе і сабралі па некалькі соцень ўдзельнікаў. Некаторыя дэманстрацыі былі прысвечаны акутальным падзеям: абмеркаванню беларускага пытання ў парламенце Нідэрландаў, прыезду Святланы Ціханоўскай.

Акрамя правядзення акцый, дыяспара стварыла 13 рабочых груп па розных пытаннях: працы з галандскімі медыя і палітыкамі (для рэгулярнага распаўсюджвання інфармацыі пра падзеі ў Беларусі), універсітэтамі, па падрыхтоўцы беларускай школы, па дапамозе медыкам і бежанцам. У лістападзе і снежні арт-каманда правяла выставу пратэснага мастацтва ў Амстэрдаме і Утрэхце. Група падтрымкі некалькі разоў збірала і перадавала грошы пацярпелым у Беларусь, а да Калядаў падрыхтавала падарункі бежанцам з Беларусі. Зараз Нідэрландская дыяспара падтрымлівае беларускія музыкальныя праекты: прайшоў live-канцэрт Tor Band, запланавана яшчэ некалькі выступленняў.

«Мы верым, што свабодныя і незалежныя прадстаўніцтвы беларусаў па ўсім свеце з'яўляюцца важным інстытутам беларускай дыяспары, які мусіць зрабіцца адлюстраваннем яе сапраўдных інтарэсаў. Лічым, што ў сучаснай сітуацыі, афіцыйныя дыпламатычныя прадстаўніцтвы, прызначаныя нелегітымным рэжымам, не павінны атрымаць падтрымку сумленных беларусаў замежжа», — кажуць прадстаўнікі дыяспары.

Паўдзельнічаць у Канферэнцыі салідарнасці з народам Беларусі можа кожны — прамая трансляцыя пачнецца 6 лютага ў 18:00 па мінскім часе на YouTube-канале «Беларусаў Замежжа».

#StandWithBelarus
1.8K views12:38
Открыть/Комментировать
2021-02-05 15:38:55
1.4K views12:38
Открыть/Комментировать
2021-02-04 14:58:39 Народнае пасольства ў Люксембургу

Пачынае працу новае Народнае пасольства ў Люксембургу — установу афіцыйна прадставяць падчас Канферэнцыі салідарнасці з народам Беларусі 6 лютага. Гэта яшчэ адна краіна, дзе няма афіцыйнага дыпламатычнага прадстаўніцтва нашай краіны, але цяпер з’явіцца альтэрнатыўнае.

Пасля 9 жніўня беларуская дыяспара ў Люксембургу аб’ядналася з мэтай правесці ў роднай краіне дэмакратычныя перамены. Кожную нядзелю мясцовыя беларусы выходзілі на акцыі салідарнасці, давалі інтэрв’ю мясцовым медыя і апавядалі грамадству пра падзеі ў Беларусі. Мясцовыя прадстаўнікі Еўрапарламента арганізавалі шоў у прамым эфіры з нагоды ўручэння беларусам узнагароды імя Сахарава. Падчас штогадовага фестывалю CineEast прадэманстравалі фільм Дар’і Жук «Крышталь».

«Мы верым, што Беларусь, беручы пад увагу яе разумных, добрых і працавітых людзей і геаграфічнае палажэнне можа стаць такой краінай, як Люксембург — сучаснай, дынамічнай, з хуткім развіццём эканомікі, але усё яшчэ «зялёнай» і прыязнай да экалогіі. Краінай, у якой кожны хацеў бы жыць» — кажуць прадстаўнікі дыяспары. — «Мы лічым, што з’яўленне Народнага пасольсва ў Люксембургу не менш важнае за з’яўленне такіх устаноў у суседніх з Беларуссю краінах. Цяпер у герцагстве нямала беларусаў, якія просяць прытулку з палітычных і іншых прычын».

Паўдзельнічаць у Канферэнцыі салідарнасці з народам Беларусі можа кожны — прамая трансляцыя пачнецца 6 лютага ў 18:00 па мінскім часе на YouTube-канале «Беларусаў Замежжа».

#StandWithBelarus
1.2K views11:58
Открыть/Комментировать
2021-02-04 14:58:32
1.0K views11:58
Открыть/Комментировать