Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Беларусы Японіі зладзілі акцыю-пэрформанс супраць ґвалту ў сам | Беларусы Замежжа

Беларусы Японіі зладзілі акцыю-пэрформанс супраць ґвалту ў самым цэнтры Токіё, каля знакамітай статуі Хаціко.

Мастак Ільля Ерашэвіч сымбалічна паказаў, як дыктатарскі рэжым спрабуе задушыць вольны беларускі народ, закручваючы на ягонай шыі пятлю з кожным новым імём вязьняў сумленьня.

Пасьля таго, як былі названыя ймёны ўсіх 476 палітвязьняў (станам на 11.06), пятля ґвалту была перарэзаная, бо прагу беларускага народа да волі ні чым не зламаць.