Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

#NAU_action Мы – не 'рускі свет' і не сфера ўплыву Расіі Выс | Беларусы Замежжа

#NAU_action
Мы – не "рускі свет" і не сфера ўплыву Расіі

Выступленне Паўла Латушкі на канферэнцыі імя Каліноўскага ў Еўрапейскім Парламенце. Брусэль, 21 чэрвеня 2022 года.





Асноўнае з выступлення кіраўніка НАУ:

Зло не павінна мець сфераў уплыву. Украіна, Малдова і Грузія раней памылкова лічыліся сферай уплыву Расіі. І ўсе яны сталі ахвярамі яе агрэсіўнай неаімперскай палітыкі.

Але незалежныя, свабодалюбныя народы і краіны не могуць і не павінны лічыцца сферай уплыву “рускага свету”. Зараз у Аб'яднанай Еўропы ёсць гістарычны шанец даказаць, што ўсе краіны, якія імкнуцца вырвацца з "рускага свету", атрымаюць усю неабходную падтрымку ад свету цывілізаванага.

У Еўропе ёсць яшчэ адна такая краіна – Беларусь. І вось нашае пасланне Аб'яднанай Еўропе: мы – не “рускі свет” і не сфера ўплыву Расіі. Мы – еўрапейскі народ, які апынуўся пад расійскай акупацыяй і дыктатурай пуцінскай марыянеткі Лукашэнкі.

– Украіна, Малдова і Грузія ўжо заявілі пра тое, што іх выбар – гэта Еўропа, а не Расія. Яны зрабілі свой цывілізацыйны выбар. Прыйшоў час зрабіць гэты выбар і нашай краіне. Беларусі і Еўропе неабходна зрабіць 3 галоўныя крокі насустрач адзін аднаму.

Крокі для Беларусі:
1) стварыць пераходны ўрад;
2) пачаць нацыянальна-вызваленчы рух для вызвалення краіны;
3) зрабіць еўрапейскі выбар у якасці вольнай, незалежнай і дэмакратычнай дзяржавы.

Крокі для Еўропы:
1) ізаляваць рэжым Лукашэнкі;
2) прызнаць факт акупацыі Беларусі Расіяй, прызнаць пераходны ўрад і нацыянальна-вызваленчы рух;
3) падтрымаць еўрапейскі выбар незалежнай Беларусі.

Мы гатовыя рухацца насустрач свабодзе і незалежнасці. Насустрач Вольнай Еўропе. Зрабіце і вы крокі насустрач нам!

Падрабязней у відэа:

– Па-беларуску:


– Па-расейску:



Тэкставая версія:

– Па-беларуску: https://bit.ly/3OwXDkK
– Па-расейску: https://bit.ly/3bgPhzD
– English version: https://bit.ly/3OfJCbB

#НАУ
@nau_belarus