Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Live: Канцэрт VAL | Артысты перамогі 13 лютага, 20:00 VAL | Беларусы Замежжа

Live: Канцэрт VAL | Артысты перамогі

13 лютага, 20:00

VAL быў абраны прадстаўляць Беларусь на конкурсе песні «Еўрабачанне», але БТ скасавала кантракт з дуэтам праз іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і ўдзел у акцыях пратэсту.

«Мы не маглі застацца абыякавымі да гвалту і несправядлівасці, якія захліснулі Беларусь. Мы зрабілі свой выбар. А БТ - свой. Мы заўсёды будзем разам з нашымі слухачамі!» - кажа салістка Валерыя Грыбусава.

Але ў VAL застаюцца шанцы паўдзельнічаць у "Еўрабачанні". Калі Еўрапейскі вяшчальны саюз пазбавіць БТ права выбіраць прадстаўніка краіны на конкурс, яны могуць паехаць у Ратэрдам, як пераможцы леташняга адбору.