Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Апошнім часам беларускі тэлеграм значна прыбавіў як па памеру | Беларускі Тэлеграм

Апошнім часам беларускі тэлеграм значна прыбавіў як па памеру аўдыторыі, так і па колькасці каналаў. Але беларускамоўныя каналы на жаль не вядуць рэй у нашым сегменце тэлеграма. Вашай увазе падборка цікавых беларускамоўных тг-каналаў рознай тэматыкі.
.
@belarus_sacral - аўтар канала блукае па Беларусі ў пошуках старой архітэктуры, закінутага і разбуранага, атмасферных могілак, бровараў, млыноў і цудоўных гісторый.
.
@horadnia - пра актуальнае, гісторыю, культуру, цікавосткі і іншае праз гарадзенскую прызму і з гарадзенскім духам
.
@kupinaruzh - канал пра кіно і ўсё, што з ім звязана. Тут вас чакаюць навіны, рэцэнзіі, падкасты, мемы, віктарыны і многае іншае.
.
@ptushki - найбуйнейшая прыродаахоўная арганізацыя Беларусі. Цікавыя факты пра птушак і звяроў, парады ад спецыялістаў, актуальныя навіны пра ахову прыроды Беларусі.
.
@belaruskipioner - аўтарскі канал пра гісторыю БССР 1920-х, 1930-х гадоў: часопісы, газеты, фотаздымкі і архітэктура.
.
@tropinki - цікавыя мясціны, аўтарскія здымкі, а таксама навіны рэстаўрацыі і аднаўлення культурнай спадчыны.
.
@cryptobelarusik - першы і напэўна адзіны канал пра крыпту на беларускай мове.

#беларускіпанядзелак