2021-04-09 10:41:01
Выстава „Абуджэнне Беларусі”.Беларускі дом у Варшаве прадстаўляе выставу сучасных беларускіх мастакоў і дызайнераў
«Абуджэнне Беларусі», прысвечаную грамадска-палітычным падзеям, якія зараз адбываюцца ў Беларусі. Тысячы жывых і кранальных карцін, плакатаў, калажаў і твораў вулічнага мастацтва сталі не толькі адлюстраваннем беларускіх падзей, але і натхняюць беларусаў на абарону сваіх правоў, на барацьбу за праўду і справядлівасць.
На выставе будуць прадстаўлены 66 работ 14 аўтараў: Юрыя Ледзяна, Street Wind, Ганны Крук, Ганны Мурайды, 84n30, Ганны Рэдзько, Яны Выржэмкоўскай, Ліліі Квацабай, Маргарыты Ціхановіч, Максіма Осіпава, Аліны Шулхоўскай, Глеба Каштанава, Дар'і Трублінай, Пашы Цаса.
Адкрыццё выставы адбудзецца 9 красавіка, у 13:00 вул. Крынічна, 6.
Выстава будзе доўжыцца да 31 мая.#Выставка #Варшава #БелДом
«Беларусы в Польше» @BelarusPoland
11.6K viewsedited 07:41