Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Кіраўнік @by_culture Сяргей Будкін і арт-дырэктар Беларускага | Беларусь у фокусе

Кіраўнік @by_culture Сяргей Будкін і арт-дырэктар Беларускага Свабоднага тэатра Мікалай Халезін — пра культурную палітыку Новай Беларусі.

Сяргей Будкін:
Істотнай ролі мінкульту ў Новай Беларусі я не бачу. Усе важныя рашэнні варта прымаць тым людзям, хто працуе на гэтым полі, хто гатовы ўзяць на сябе адказнасць за яго развіццё. Заклікаю тых, хто гатовы развіваць культуру Новай Беларусі, звязвацца з намі. У Рады ўжо ёсць канкрэтнае бачанне, як гэты працэс варта адбудоўваць.

Мікалай Халезін: Мінкульт мусіць адысці ад ролі патронаў, ад ролі падзелу грошай у кулуарах па непразрыстай схеме. У большасці краін такія ўстановы займаюцца захаваннем спадчыны. Што тычыцца творцаў, якія хочуць атрымаць дзяржаўнае фінансаванне, яны на конкурнай аснове павінны ўдзельнічаць у размеркаванні творчых грантаў.

Дыскусію, у якой узялі ўдзел таксама прадстаўніца НАУ па культуры Наталля Задзяркоўская і драматург Андрэй Курэйчык, можна паглядзець тут.