Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

'Ад прадзедаў спакон вякоў Мне засталася спадчына; Паміж сваіх | Беларусбанк: канал

"Ад прадзедаў спакон вякоў
Мне засталася спадчына;
Паміж сваіх і чужакоў
Яна мне ласкай матчынай..."

Калi вы беларус i скончылi беларускую школу, то хутчэй за ўсе вучылi на памяць гэтыя радкi нашага знакамiтага земляка Янкi Купалы.

Сёння, у день роднай мовы, давайце яшчэ раз успомнiм яго "Спадчыну", а таксама iншыя вершы гэтага адданага беларускай зямлi, мове, беларусам паэта.

Дарэчы, ганарар за зборнiк "Спадчына" Янка Купала палажыў на ўклад менавiта ў нашым банку i такiм чынам стаў нашым першым укладчыкам. Зберкнiжка Купалы зараз знаходзiцца ў музеi Беларусбанка.

Дарэчы, у мiнулым годзе выйшаў у свет цудоўны фiльм "Купала" рэжысёра Уладзiмiра Янкоўскага. Калi вы яшчэ не бачылi яго, вельмi рэкамендуем да прагляду. Рэйтынг на Кiнапошуку - 8,2.
З днём роднай мовы, сябры!