2023-04-14 14:48:01
SAVE THE DATE!26 красавіка Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой (ABBA) і Літоўская бізнес-канфедэрацыя арганізуюць
ІІ Беларускі бізнес-форум у Вільні Belarus Business Harbour in Baltics 2023!
Гэта другі штогадовы форум такога ўзроўню ў Вільні. З пачаткам вайны ва Украіне вельмі шмат змянілася, у тым ліку ў адносінах да беларускага бізнесу ў краінах Балтыі. Таму на форуме будзем размаўляць пра самыя актуальныя праблемы беларускага бізнесу ў Літве і краінах Балтыі. На мерапрыемства запрошаныя прадстаўнікі ўраду і ўрадавых установаў Літвы, Міністэрства замежных справаў Эстоніі і Латвіі. Сярод спікераў форуму таксама паспяховыя беларускія кампаніі, рэлакаваныя ў краіны Балтыі.
Зарэгістравацца і паглядзець праграму (будзе дапаўняцца) можна на сайце форуму.
Запрашаем да ўдзелу беларускія бізнесы з краінаў Балтыі! Удзел у форуме бясплатны, але ў сувязі з абмежаванай колькасцю месцаў, перавага будзе аддавацца ўладальнікам бізнесу. Пацвярджэнне ўдзелу ў форуме будзе адпраўлена праз мэйл да 25 красавіка.
Мовы форума: беларуская, расейская, ангельская.
Кантакты па арганізацыйных пытаннях: sierz.naurodski@abbabusiness.org
Спонсарства і партнёрства: marina.girin@abbabusiness.org
Акрэдытацыя СМІ: media@abbabusiness.org
26.04.2023, Вільня
Рэгістрацыя па спасылцы. Дадзеная ініцыятыва рэалізуецца пры фінансаванні Еўрапейскага Саюза. #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
5.3K views11:48