Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Сябры! Зараз мы перажываем такі момант, калі наступствы агрэсі | Экономика Беларуси

Сябры! Зараз мы перажываем такі момант, калі наступствы агрэсіі рэжыму адбіваюцца на ўсіх беларусах, дзе б яны ні знаходзіліся, у тым ліку за мяжой. Беларускі бізнес, як заўсёды, на пярэднім краі, і любыя змены палітычнага клімату адбіваюцца на ім у першую чаргу.

Мы ў АВВА лічым, што ўсе пытанні можна вырашаць шляхам дыялогу. Таму запрашаем беларускіх прадпрымальнікаў на Другі Беларускі бізнес-форум у Вільні, які адбудзецца 26 красавіка.

Там прадстаўнікі беларускага бізнесу змогуць сустрэцца з прадстаўнікамі Літоўскіх урадавых арганізацый і бізнес-асацыяцый, абмеркаваць надзённыя пытанні, праблемы, а галоўнае - шляхі іх вырашэння і магчымасці для развіцця беларускай бізнес-супольнасці.

Мы перакананыя, што разам мы здольныя вырашыць праблемы. І мы зробім усё магчымае, каб нашыя сябры, нашыя партнёры, маглі гучна казаць: "Ганарымся быць беларускім бізнесам"!

Зарэгістравацца і паглядзець праграму можна на сайце форуму.

Да сустрэчы ў Вільні!

Дадзеная ініцыятыва рэалізуецца пры фінансаванні Еўрапейскага Саюза. #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі