Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Нацыянальная свядомасць — гэта наша зброя і наш шчыт. Павел Ла | Беларусь головного мозга

Нацыянальная свядомасць — гэта наша зброя і наш шчыт. Павел Латушка павіншаваў беларусаў з Днём Волі

«Нацыянальная свядомасць — гэта наша зброя і наш шчыт. Гэта тое, дзякуючы чаму мы, беларусы, захаваліся як нацыя, нягледзячы на стагоддзі расійска-імперскай і расійска-савецкай акупацыі. Нягледзячы на гвалтоўную русіфікацыю, нягледзячы на тэрор, нягледзячы ні на што», — адзначыў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка падчас удзелу ў святочных мерапрыемствах у Варшаве з нагоды Дня Волі.

Дзень Волі — нагода для ўсіх беларусаў узгадаць складаны шлях да здабыцця незалежнасці і самастойнасці нашай дзяржавы, якую асабліва важна берагчы сёння.

Падчас удзелу ў мерапрыемстве Павел Латушка падзякаваў беларусам, якія адстойваюць незалежнасць: «Дзякую ўсім беларусам і беларускам, дзе б вы не былі сёння, за тое, што вы не здаліся, не скарыліся і працягваеце барацьбу. Кожны — на сваім месцы і ў меру сваіх магчымасцяў. Дзякуй вам за тое, што вы не губляеце сваёй свядомасці, не губляеце мовы нашай, што захоўваеце гэтыя каштоўныя зерні, з якіх неаднаразова адражалася Беларушчына, праходзячы нават праз самыя складаныя выпрабаванні. Канешне ж, схіляю галаву перад мужнасцю і дзякую нашым героям-партызанам, што спынялі рух расійскіх цягнікоў, дзякую нашым героям-каліноўцам, якія ўжо два гады бароняць Украіну ад расійскай навалы».

Мерапрыемствы з нагоды Дня Волі сёлета адбыліся ў нядзелю, 24 сакавіка. У Варшаве прайшлі мітынг і шэсце, удзел у якіх прынялі беларускія актывісты і грамадскія дзеячы, палітыкі, прадстаўнікі беларускіх ініцыятыў і беларусы Варшавы. Правядзенне Дня Волі ў Варшаве — ініцыятыва Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, Беларускай асацыяцыі палітвязняў «Да волі», суполкі «Беларусы Варшавы», Беларускага Моладзевага Хаба, Free Belarus Center, Руху Салідарнасці «Разам», Музея Вольнай Беларусі, а таксама каманды Народнага антыкрызіснага ўпраўлення.