Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных спраў Шве | Беларусь головного мозга

Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных спраў Швецыі Тобіясам Більстромам. Міністр аб'явіў аб прызначэнні спецпасланніка па сувязях Швецыі з дэмакратычнай Беларуссю

На гэтую пасаду прызначана Крысціна Ёханэсан, раней яна была амбасадарам Швецыі ў Беларусі. Яна будзе адказваць за ўмацаванне беларуска-шведскіх адносін і каардынаваць працу з дэмакратычнымі сіламі Беларусі і Святланай Ціханоўскай. Яна будзе працаваць са Стакгольму і ў Вільні.

Па выніках візіту таксама быў прыняты шэраг важных рашэнняў:

Выдзелена істотная падтрымка беларускім культурніцкім ініцыятывам і праектам.
Павялічыцца дапамога Міжнароднай плятформе збору доказаў злачынстваў рэжыму Лукашэнкі, і рэпрэсаваным.
Запланаваны шэраг супольных мерапрыемстваў на 2024 год, а таксама міністар падтрымаў ўдзел Ціханоўскай у Радзе міністраў замежных справаў Эўразьвязу ў сьнежні 2023.
Вырашаецца пытаньне выдачы пашпартоў замежніка беларусам, якія пражываюць у Швэцыі і ня могуць вярнуцца ў Беларусь.