Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Беларускія інтэрнэт-рэсурсы Белорусский портал TUT.BY, Onliner | Август2020

Беларускія інтэрнэт-рэсурсы Белорусский портал TUT.BY, Onliner, Tribuna.com Беларусь абвясцілі «беларускую нядзелю»: у гэты дзень тыдня парталы размяшчаюць тэксты на беларускай мове. Август2020 далучаецца да нядзельнага выхаду з трыма гiсторыямi.

73-гадовая Ніна Багінская - адзін з сімвалаў беларускіх пратэстаў чытае гісторыю Ганны Лепяшкевiч, юнай дзяўчыны, якая працавала ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі. На чатыры дні жніўня дзяўчына з музыканта ператварылася ў акторку. Здавалася, што Ганна здымаецца ў фільме пра вайну: людзей гвалцілі, усюды кроў і холад. І нацысты не немцы, а свае, беларусы, свае абаронцы народа і краіны. Толькі тут здымкі не спыняліся і акцёры не адпачывалі.

Тэкставая вэрсія гісторыі Ганны на беларускай мове.

Гicторыя журналіста з Горадні Руслана Кулевіча, якога затрымалі 11 жніўня разам з жонкай Тацянай у цэнтры гораду. Руслану зламалі абедзьве рукі і асудзілі на 7 дзён арышту. Пасьля вызваленьня сужэнцаў пачалі цкаваць і перасьледаваць.

Гісторыя Аляксея, які нядаўна стаў бацькам. Марыў, як у будучыні будзе распавядаць вясёлыя гісторыі сыну з маладосці. Мужчына не мог і ўявіць, што праз гады, дзеці пачуюць і гэтую: пра затрыманні, абстрэле машын, збіваннях - пра вайну, што вялася на вуліцах горада. Вайне, дзе мірных людзей душылі тыя, хто павінен быў іх абараняць.