Get Mystery Box with random crypto!

Арт Сядзіба

Лагатып тэлеграм-канала artsiadziba — Арт Сядзіба А
Лагатып тэлеграм-канала artsiadziba — Арт Сядзіба
Адрас канала: @artsiadziba
Катэгорыі: Блогі
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 861
Апісанне з канала

«Арт Сядзіба» стварае попыт на беларускую мову і будуе бяспечнае асяроддзе для яе выкарыстоўвання, аб'ядноўваючы актыўную і творчую моладзь.

Ratings & Reviews

3.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні

2021-12-25 15:56:11
Арт Сядзібе 10 гадоў і на гэтым усё?

Праўда, на гэтым усё!
Па прычыне таго, што мы знаходзімся ў стадыі ліквідацыі, а яшчэ неўзабаве прымуць закон аб адказнасці за дзейнасць арганізацый, якія ліквідаваныя, мы прынялі рашэнне не працягваць дзейнасць.
Дзякуем усім, хто быў з намі ўсе гэтыя гады.

Мы вас любім!
#artsiadziba10hod
147 viewsedited  12:56
Адкрыць / каментаваць
2021-11-30 21:21:53
#artsiadziba10hod

2016 год, «Арт Сядзіба» выпускае настолкі па-беларуску. У свет з'яўляюцца гульня ў асацыяцыі «КАЗАЧНІК», а таксама эканамічныя гульня «БАГАЧ».
Гульня «БАГАЧ» звязана з беларускай гісторыяй. Падзеі адбываюцца ў пачатку ХІХ ст. у Менску, які падчас гульні становіцца сталіцай Вялікага княства Літоўскага. Мясцовыя жыхары вядуць эканамічную барацьбу за лепшыя часткі горада. Вы ў гульні – малады магнат, ад вас залежыць, на якой з вуліц першымі паўстануць прыбытковыя дамы і гатэлі.
138 views18:21
Адкрыць / каментаваць
2021-11-30 12:54:56 На гэтым тыдні праходзіць беларуска-яўрэйскі фестываль, у межах якога з’явіліся беларускамоўныя стыкеры.

Поўная праграма фэста: https://belarusianjewish.com/
115 views09:54
Адкрыць / каментаваць
2021-11-29 13:15:37
#artsiadziba10hod

У 2016-2017 годзе «Арт Сядзіба» і Федэрацыя футбола Беларусі правялі праект «Мова — Музыка — Футбол». Некалькі месяцаў цягнуўся творчы конкурс з песнямі, якія падымаюць патрыятычны дух на спартовых спаборніцтвах, пасля выйшаў альбом з песнямі беларускіх музыкаў пра футбол. Вынікам праекта стаў фінал творчага конкурса на стадыёне ў Гародні. Пераможцам конкурса, гурту Laurynienka быў зняты кліп на «Гэй, малады!»:

64 views10:15
Адкрыць / каментаваць
2021-11-26 11:17:41 Гурт :B:N: прэзентуе новую песню і анімацыйны кліп пра надзею, што ўсё будзе добра:



Маякі застаюцца святлом апошняму дню,
Бачу тваю руку, але не ведаю дзе я,
Зоркі запалены тымі, каго люблю,
І праз сусветны холад яны нас грэюць.


СЛУХАЦЬ ПЕСНЮ: https://music.magnitofon.live/MayakiBN
166 views08:17
Адкрыць / каментаваць
2021-11-25 18:06:31
#artsiadziba10hod

22 лютага 2015 года «Арт Сядзіба» зладзіла першае вялікае «Свята роднай мовы». Гэта была і музычная сцэна і кірмаш, і гульнятэка, некалькі заляў і амаль тысяча наведвальнікаў. Пасля 2015 года «Арт Сядзіба» пачала традыцыйна святкаваць Дзень роднай мовы канцэртамі і фестывалямі. Самы вялікі фестываль ў 2020 годзе наведала амаль 6 тысяч чалавек.
123 views15:06
Адкрыць / каментаваць
2021-11-23 14:57:49
#artsiadziba10hod

У 2015 годзе «Арт Сядзіба» паставіла свой першы спектакль «Браніслаў. Сцэны з жыцця ды сноў».
Спектакль прысвечаны Браніславу Тарашкевічу, выдатнаму навукоўцу, беларускаму дзеячу, чалавеку ахвярнаму і адважнаму.

Спектакль быў паказаны 11 разоў, у 2016 займеў цяжкасці з паказамі ў БДУ. Але пасля паказы паспяхова прайшлі ў Вільні, Гомлі, Пружанах і Менску.

13 лістапада 2017 «Браніслаў» адсвяткаваў на сцэне 2 гады.
101 views11:57
Адкрыць / каментаваць
2021-11-21 20:33:54
#artsiadziba10hod

6 снежня 2014 года «Арт Сядзіба» правяла акцыю #беларускаястужка
У Мінску за адзін дзень было раздадзена 5 кіламетраў стужкі з нацыянальным арнаментам. Акцыя мела шалёны поспех, стужка скончылася ўдзень. Пасля гэтага дня стужкі пачалі прадавацца ва ўсіх гарадах Беларусі.

На фестывалі беларускамоўнай рэкламы Adnak! «Арт Сядзіба» атрымала дыплом з праектам #беларускаястужка
164 views17:33
Адкрыць / каментаваць